Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.10.2018

Раённае свята паэзіі “Мая Радзіма, сэрцу дарагая”, прысвечанае Году малой радзімы

29 верасня 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі прайшло раённае свята паэзіі “Мая Радзіма, сэрцу дарагая”, прысвечанае Году малой радзімы. У госці да настаўнікаў і вучняў завітаў вядомы беларускі паэт Мікола Трафімчук, наш зямляк. Арганізатары свята ўшанавалі імёны знакамітых паэтаў і празаікаў Брэстчыны і роднай Драгічыншчыны. Прагучалі творы Міколы Федзюковіча, Ніны Мацяш, Анатоля Крэйдзіча, Яўгеніі Янішчыц, Уладзіміра Сітухі. І, канешне ж, галоўным упрыгажэннем свята стала выступленне Міколы Трафімчука, які расказаў аб сваёй творчасці і далейшых планах, успомніў сяброў па пяру, прачытаў вершы. Сустрэча атрымалася цікавай і захапляльнай.